Блізка (instrumental version) from Блізка EP by J:МОРС
Tracklist
4. | Блізка (instrumental version) | 4:27 |
Lyrics
Лёгкi, як прамень
Хай надыходзiць дзень
З ветрам паўднёвым
Просты, як матчыны словы
Над калыскай. Шлях
Дадому зноў уздоўж
Зiмовых стрэх
Iдзем па сваiх
Знаёмых дварах
Ды вулiцах слiзкiх
I тое, што нам блiзка
Кранае мае струны
Аб гэтым мае руны
Мае каранi
У тваiм i маiм сэрцы
Пра гэта ўсе песнi
Далоняў тваiх рыскi
Усё тое, што нам блiзка
Усё наперадзе
Гэта быў добры дзень
I месяц саспелы
Цiхi, як матчыны спевы
Неба над Мiнскам нiзка
Запалiла лiхтары
Зiрнi дагары
Паўсюль над табой
Яскравыя прыскi
I тое, што нам блiзка
Кранае мае струны
Аб гэтым мае руны
Мае каранi
У тваiм i маiм сэрцы
Пра гэта ўсе песнi
Далоняў тваiх рыскi
Усё тое, што нам блiзка
Credits
from Блізка EP,
released August 28, 2017
музыка і словы – Уладзімір Пугач
музыка і словы – Уладзімір Пугач