Зброя (single) by J:МОРС
Tracklist
1. | Зброя (single) | 3:24 |
Lyrics
Галоўнае – не спаць
Халодная зямля
Колькі нам блукаць ў начы
Ад роспачы да роспачы
Цудоўныя агні
На золаку ў вачах
Сталыя не па гадах
За колеры і карані
Трывай ледзь, але дыхай назло ім
Твой пульс у Сусвеце – самая злая зброя
Дзе Сонца жывое і неба над намі,
Там і ёсць наш лёс.
Як пацеркі ў траве
Зямля губляе нас
То хуткі, то павольны час
Ідзе і не спыняе бег
Усё шукаем шлях
Запылены абшар
З усмешкай на халодны твар
З раскіданым гняздом у грудзях
Трывай ледзь, але дыхай назло ім
Твой пульс у Сусвеце - самая злая зброя
Дзе Сонца жывое і неба над намі
Там і ёсць наш лёс
Credits
released April 18, 2024
музыка – Уладзімір Пугач, Сяргей Шчурко, Валерый Дасюкевіч, Павел Мамонаў
словы – Уладзімір Пугач
музыка – Уладзімір Пугач, Сяргей Шчурко, Валерый Дасюкевіч, Павел Мамонаў
словы – Уладзімір Пугач