🔗 ⚙️

Žaki from Žaki by Leibonik

Tracklist
10.Žaki3:04
Lyrics

Калі быў я малы, з кучаравым чубом,
На Вялікдзень у жакі ішлі мы гуртом,
І суседскім бабулям чыталі старана,
Вершы, якім навучыла мама:
Я маленькі жачок, паўзу як рачок
Скачу як жабка, дай кока бабка
Не дасі кока, вылезе вока,
Не дасі пірага, адсохне нага,
Не дасі двух - выляціць дух
Дай жа бабка яечка, каб не здохла авечка

Вясёлы нам дзісь дзень настаў,
Якога кожны з нас чакаў.
Мы будзем танчыць і песні спяваць
Смачна есці, шмат піць і зноў наліваць
Закахацца ў суседку - гэта звычайна,
Будзьма разам - і ўсё будзе файна!

Як падрос, то адкрыліся простыя знакі:
Усё наша жыццё - вялікія жакі.
Трэба з торбай шырока адкрытай хадзіць
І ласункі шукаць, а часам прасіць.
Я маленькі жачок, паўзу як рачок,
Скачу як жабка…
Пастаўце чатыры аўтаматам, калі ласка, бабка!
І так мы павінны прасіць у жанчыны,
Не зробіш вячэру - падчэпіш халеру,
Не пусціш да юбкі - размяркуюць у Крупкі
А прытуліш пяшчотна - размяркуюць ў Гродна.

Вясёлы нам дзісь дзень настаў,
Якога кожны з нас чакаў.
Мы будзем танчыць і песні спяваць
Смачна есці, шмат піць і зноў наліваць
Закахацца ў суседку - гэта звычайна,
Будзьма разам - і ўсё будзе файна!

Калі стану стары й час прыдзе паміраць,
Я не стану ў суме ў вакно пазяхаць,
І смерці кастлявай скажу я шчасліва
Перад тым сербануўшы цёмнага піва.
Я маленькі жачок, паўзу як рачок,
Скачу як жабка, дай пажыць яшчэ, бабка.
Дай мне ноч і світанак - пацешыць каханак
А там прыдуць госці - дадуць табе ў косці.
Дай яшчэ ажаніцца, і потым напіцца,
Свята не памірае - пацерпіш, старая.

Вясёлы нам дзісь дзень настаў,
Якога кожны з нас чакаў.
Мы будзем танчыць і песні спяваць
Смачна есці, шмат піць і зноў наліваць
Закахацца ў суседку - гэта звычайна,
Будзьма разам - і ўсё будзе файна!

Credits
from Žaki, released January 1, 2021
LicenseAll rights reserved.
Tags
Recommendations