🔗 ⚙️

Cycy from Žaki by Leibonik

Tracklist
11.Cycy4:27
Lyrics

У дзіцячым у садочку
Ў тры гады я на гаршчочку
Закахаўся і цягнуся
З той пары я да Ганнусі,
І жыву ў памежным стане,
Адкажы мне, мая Аня,
Ці я лысы, ці я грубы,
Чаму я табе не любы?

А мама мне казала на яго ты не глядзі
Ты падумай, што табе на гэта скажуць людзі
Ён балэба і не можа нават проста пагаліцца,
А табе патрэбны хлопец са сталіцы.

Пераехаў у сталіцу,
Нават можна стаў галіцца,
А ёй гэтага не досыць,
Немым голасам галосіць.
Ад кахання стаў як шчэпка,
Нават піва стаў піць рэдка
Так схуднеў, што ў ветругу
З дома выйсці не магу.

А мама мне казала на яго ты не глядзі
Ты падумай, што табе на гэта скажуць людзі,
Ён жа кволы як кавыль, нават моцна не абдыме,
А ў ложку дык навогул ад напружання загіне.

Каб хоць троху падкачацца,
Мусіў працаўладкавацца:
Дзеля маёй Дэздэмоны
Па начох гружу вагоны,
Персікі фасую ў тару,
Аб Ганнусе маёй мару -
У кожнай кіле абрыкоса
Бачу профіль яе носа.

А мама мне казала на яго ты не глядзі
Ты падумай, што табе на гэта скажуць людзі.
Ён жа сэрца разаб’е і з дзіцём дурную кіне,
У ягонай галаве адно бацвінне.

Як сабака выконваў твае загады,
Спяваў песні Паліны і серэнады.
Маё сэрца зчарствела як корка хлебы,
Ты скажу мне, што табе, чартоўка, трэба.

А мама мне казала на яе ты не глядзі
Ты падумай, што табе на гэта скажуць людзі.
Забірай ўсе свае рэчы і вяртайся са сталіцы -
Вяртайся ў Ашмяны, цябе чакаюць цыцы.

Credits
from Žaki, released January 1, 2021
LicenseAll rights reserved.
Tags
Recommendations