Ksenamorf from Žaki by Leibonik
Tracklist
2. | Ksenamorf | 3:39 |
Lyrics
Летам гарачым у Палессі дрымучым
Там дзе камары збіраюцца у тучы,
Там, дзе не утоліць смагу гарэлка,
Прыбалоцілась з неба у балота кружэлка.
А я маладая, ды зрэлая дзева,
Первая к месту крушэнья паспела,
і зазірнуушы у твар із хіціна,
Я поняла: это тот тот самый мужчына.
Мама, пакахала ксенаморфа
Мы сустрэліся з ім на загатоуцы торфа
Ён пад бусліны клёкат спявау пра родны кратар,
Зачапіуся за падол, быццам эскалатар.
Спачатку вельмі сціслы быў, а потым піць як стау
Вібрысамі мне лыткі праз калготкі шчыкатаў
Мама, пакахала ксенаморфа
Мы сустрэліся з ім на загатоуцы торфа
Ён на нябесным ровары паедзе дахаты
Там яго чакаюць сем мамак і тры таты
Адзене вышыванку, засее кратар жытам,
Ой ты мой Разанау, я твая Канчыта.
Мама, пакахала ксенаморфа
Мы сустрэліся з ім на загатоуцы торфа
А наступным летам паедзем на лён,
Магчыма там сустрэну ксенаморфу клён,
А можа Бэтмана ці хлопца-павука,
Залежыць ад чарніла і ці крэпкая рука.