Mars from Žaki by Leibonik
Tracklist
5. | Mars | 5:24 |
Lyrics
Беларусь як матулю люблю,
Яе рэкі, лясы і узгоркі,
Але кожную ноч да сябе
Мяне клічуць далёкія зоркі
На барахолцы незадорага куплю
Спісаную старэнькую ракету,
Спіртам запраўлю і палячу
На наступную, чацвертую планету
Касмічная хуткасць намба уан -
На зямлі больш не сутрэнуся я вам
З арбіты мой дом як маленькая рыска -
Не патрэбная больш мне прапіска
Прашу прыглядайце сябры за катом,
Ground control to major Tom!
Касмічная хуткасць намба цвай
Элвіс, сябра, сустракай!
Дасылайце мне лісты - планета Марс, дом нумар тры.
На Зямлі стала дыхаце цяжэй -
Загазаваная ўчэнт атмасфера,
Хай нясуць мяне туды, дзе окей,
Спірт, ракета, гітара і вера.
На адлёт мой першую ж ноч
Сотню вершаў напішуць паэткі,
Я зададта вялікі сабака,
Адпусціце мяне з гэтай клеткі
Касмічная хуткасць намба уан -
На зямлі больш не сутрэнуся я вам
З арбіты мой дом як маленькая рыска -
Не патрэбная больш мне прапіска
Прашу прыглядайце сябры за катом,
Ground control to major Tom!
Касмічная хуткасць намба цвай
Элвіс, сябра, сустракай!
Дасылайце мне лісты - планета Марс, дом нумар тры.
У космаса цемры, у космаса цішы
Скрабуцца на марсе байкеры-мышы,
Шапоча хвастатай каметы аскепак,
На сонца падкінем яшчэ пару шчэпак
Каб гарэла ярчэй і не гасла ніколі -
Проста касмічныя будуць гастролі.
Хай зоркі далей надзімаюцца газам,
Сядай у ракету, паехалі разам.
Буду трымаць тваю руку ў руцэ
Пакуль е раўняецца мц на цэ
У космаса цемры, у космаса цішы,
Нас сустракаць будуць байкеры-мышы
Дзе падае і не ўсё не можа разбіцца
Міс Бурпл, Вечная бортправадніца
Пакуль гарыць свечка, пакуль звіняць струны,
Нас не дачакаюцца нашыя труны
Буду трымаць тваю руку ў руцэ
Пакуль е раўняецца мц на цэ