🔗 ⚙️

палі свае стопы from спіралі by лайтовы, Swaggie Bloom

Tracklist
2.палі свае стопы2:12
Lyrics

Палі свае стопы,
пастой,
пакуль
не ўзыйдзеш ты з нізоў,
гэта многа не зойме -
на раскінутай кроне
праляцець гарызонт.

Палі свае стопы,
пастой
пакуль
не ўзыйдзеш ты з нізоў,
гэта многа не зойме -
на раскінутай кроне
праляцець гарызонт.

Адно з глебы,
Адно з вады
растуць ногі, растуць халмы,
расце тое ўсё, якое мы.

Выдых,
Удых -

ускалыхнуўся лес і лёгкі клёкат прыціх.
Цела ўцяла цікам на цэлых дзевяць цік-такаў,
дык і лісце працягнула цень і гэта знак.

Колькі між намі нітачак?
Мае карэнчыкі казычуць ужо тысячы -
ды колькі сцежачак мурашкамі прапішацца,
і колькі нам яшчэ раскіне новых нішаў час?

ды як яшчэ сябе праявіць ўсюдыісны Джа?

Цвітуць галінкі ўжо, ды гнуцца як метафара,
мара адна - каб ім не перашкодзіла кара -

у вырай

праставіць пропускі на візы дзікіх птушанят,
ды сугалосна з імі ўрэшце цябе праспяваць,

маці Зямля.

Пастой
пакуль
не ўзыйдзеш ты з нізоў.
Пастой…
Пастой…

Credits
from спіралі, released April 20, 2023
prod: Skelbie Debriel
rec: Andrew Kurs
LicenseAll rights reserved.
Tags
Recommendations