🔗 ⚙️

mic.check by лайтовы

Tracklist
1.mic.check1:52
Lyrics

я азірнуўся паглядзець на свае сляды,
і апынулася - дарогі пад імі няма.
нібыта ногі мяне самі заводзяць туды,
дзе далягляды паступова з’ядае туман.

каб зноў памрокі закруцілі думкі хулахуп,
і зноў я колам абыходзіў той жа калізей,
а ўсё таму што трэба толькі збіцца са шляху
каб убачыць што ён ёсць і куды ён вядзе.

я накрыўся капюшонам, ну і што цяпер?
справа не ў тым, адкуль прыйшоў і не ў досціпе;
і не ў тым, колькі дэцыбел у доступе.
справа ў тым, каб трымаць сябе ў росквіце.
кеміце? за столькі год накрэмзана знакаў,
і колькі стыляў упіталася з усёй павагай:
ад гета гуку да паэзіі вышэйшых адзнакаў -
я ўсё адно застануся тым самым мазафакерам.
зато цяпер толькі з даверам і наперакор -
іду наперад, і, халера, ня бачу берагоў.
для качу хапае слоў, хістаюцца межы рэальнасці
як стане здольнасці назваць тое, што навакол
на той мове, якой нашаптаны
трыццацідваісты код уласнай праграмы.
і каб здзейсніць пераход, стану перад брамай
і крыкну “ёў” (пра сябе дадаўшы “амэн”).
і ў гульню лайтовы залятае як дзікі -
прайграць гатовы, але гэта частка так-тыкі.
час цікае, час датыкае вынікі,
пакуль цынікі памнажаюцца ў ліках.

цішэй, я сам карміў гэтых мышэй
сваімі рэшткамі, калі разваліўся ўшчэнт,
але час склейвае і лечыць, хоць і цячэ,
цяпер сабраны па кавалках крычу «майк-чэк».

Credits
released January 7, 2023
prod and rec: NPX.OG.
LicenseAll rights reserved.
Tags
Recommendations