🔗 ⚙️

padnahami by лайтовы, The Sensetivist

Tracklist
1.лайтовы, The Sensetivist - padnahami2:06
Lyrics

Ты пасьпеў пад праспект на стэлс, хуткастрэл
Паралелі морам елі кратаў шорахаў гаспел
Праляцеў і на цемені пакінуўшы прыцэл
Без прыкметаў , нават камеры забылі разам жа твой смэл
Гарызонт, дажджы ўзровень пракапалі, і перспектыва плакатамі расклалася на атамы
Шар кулямі рыхтык стаў, на супадзеньне з геймпадамі,
Даўшы пачатак новай драме


А пад нагамі

Мільгаюць словы, неўзабаве будзе кованы гекзамік, занялі за намі, пакуль пад нагамі

Апіша траэкторыю камень, шчылінай ходнік ламаючы, прыбіваючы намертва... пад нагамі

Рубі-рубі душу, праўда, вадавароты заахвоцілі у зуме на брава
Хах, Няма ні лева ні права, нават умоўныя правілы кінулі межы кадра
Ня прыкра шумяць пікселі, што гінуць на палях джыпега
Ты зьбіраеш лега, блікі-блікі рэжучы павекам
Кадраваньне так далёка вызначэньню чалавека
У калужы, што ў люстэрку адбілося Эга-эга-э
Эканомія зроку забірае сэнсы ў самога слова навокал
А вакол кола хулахупаў рамка забіла блокам
як да вытоку маршрут стабільны па блоку
... ха, толькі дай мне навесьці на фокус, ушчэнт разьбіць усе магчымыя жанры
У плыні руціны-бесьціі соку, адкрыць эфіру свае жабры
... ха, толькі дай мне навесьці на фокус, дай перспектывы мне акрэсьліць контур
Правадніку гэтай жэсьці дам току, толькі ўзыйду з-пад гарызонту

Credits
released April 1, 2019
instrumental - bj.skelbie.
rec. - npx.og
LicenseAll rights reserved.
Tags
Recommendations