Гук i шаленства from Лыхыj by Omut
Tracklist
3. | Гук i шаленства | 2:46 |
Lyrics
Мы будзем там, пад подых вятроў, пад небам, у ценю вярбы.
У чорным. У віры размоў ап’янелых мы чуем свае галасы...
Колер да твару. Што захавае імёны твае і мае?
Возера й рэчка, якія трашчалі, бо чулі цябе і мяне?
І думаць пра свой час
Глупства і недарэчнасць.
Пятніца ўчора, заўтра ― субота,
А зараз у кішэні ― юнацтва і вечнасць.
Паміж ссечаных вербаў камень і пятля…
Змена дэкарацый… спакой… ціша… бязмернасць…
Ці ёсць яна? Ці будзеш там ты? Ці буду я?
Заўтра, зноў заўтра. Так кожны дробны крок
Вядзе няспынна да часу сканчэння.
Паходня-учора паказвае шлях,
Дурняў вядзе да яго заканчэння.
Гары, палай, мой кароткі агмень!
Знікай бясследна, як знікла маленства!
Апавяданне на сцэне жыцця
Не мае сэнсу, ёсць гук і шаленства!